Гародня: Новая кніга да 100-годдзя БНР



Гараденская друкарня “Юрсапрынт” да 100-годдзя БНР выдала ўнікальнае выданне. Кніга мае назву “Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі”, і яе аўтарамі з’яўляюцца Захар Шыбека, Сяргей Харэўскі, Андрэй Чарнякевіч, Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін, Ірына Лаўроўская, Іна Соркіна, Валянціна Лебедзева, Юрась Бачышча. 

Пра выданне кажа галоўны рэдактар “Юрсапрынта” Аляксандр Рыжы:

У кнізе разглядаюцца падзеі, асобы і адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР у Вільні, Менску, Гародні, Магілёве, Берасці, Гомелі. Вельмі цікавая кніга. Напрыклад, Слуцкі збройны чын, які да гэтага часу ляжыць пад сукном. Або цікавыя постаці, пра якія мы крыху забылі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Аляксандр Рыжы заўважае, што аматары гісторыі знойдуць у кнізе адказы на вялікую колькась пытанняў.

– Аўтары шукаюць адказы на шэраг актуальных пытанняў. Напрыклад, чаму Вільня не стала сталіцай БНР? З якімі будынкамі сённяшняй сталіцы Беларусі звязаны першыя дні абвяшчэння БНР? Што дае падставы называць Магілёў усходнім фарпостам БНР, а Гародню – яе другой сталіца? Якія асобы і адрасы звязаныя са змаганнем за беларускую незалежнасць у Берасці? Які ўнёсак Гомельшчыны ў беларускі рух 1917-1918 гадоў? Якія мясціны ў сучаснай Беларусі нагадваюць пра гераічнае змаганне за БНР слуцкіх паўстанцаў?

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Першая прэзентацыя гэтага выдання ўжо адбылася ў Менску, і выдавец мяркуе, што сустрэча з аўтарамі гэтай кнігі будзе і ў іншых гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня