Гародня: падчас каронавірусу дадатковы агляд у паліклініках
У Гародні зачынены на каранцін шпіталі і на канікулы адпраўленыя школы горада, аднак, як і па ўсёй Беларусі, у горадзе агульны каранцін не ўведзены. Як выглядае Гародня падчас каронавірусу распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гарадзенская цэнтральная паліклініка перайшла ў рэжым працы каранціна. Гэта значыць, што кожны чалавек, які прыходзіць у паліклініку, праходзіць медычны агляд, у яго спраўджваюць тэмпературу. На прыём да лекара кожны пацыент павінен прыходзіць у масцы. Апроч гэтага шматлікія моўныя школы, якія праводзілі навучанне па-ангельску, па-нямецку перайшлі на анлайн навучанне. Таксама пакуль працягваюцца канікулы ў школе, якія працягнутыя на тыдзень, настаўнікі прапануюць спіс прадметаў і спіс заданняў, якія трэба вывучыць на бліжэйшы тыдзень пасля канікул. Вядома, што шматлікія гарадзенскія кавярні і фірмы ўжо зачыніліся ці плануюць зачыніцца.
Беларускае Радыё Рацыя