Гародня: падзякі сем’ям, у якіх дзеці навучаюцца па-беларуску



Падчас агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гародні, якая адбудзецца 21 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця, сем’ям, што навучаюць сваіх дзетак па-беларуску, прадстаўнікі ТБМ уручаць адмысловыя падзякі.

Кажа кіраўнік абласной рады ТБМ Вітаўт Парфёненка:

– Што тычыцца тых першых бацькоў, якія знайшлі ў сабе смеласць, а таксама грамадзянскую пазіцыю амаль дзесяць гадоў назад аддаць сваіх дзетак у беларускія класы, у Дзень роднай мовы мы таксама хочам павіншаваць тых дзяцей, і менавіта перад пачаткам дыктоўкі мы ўганаруем іх адмысловымі падзякамі ад імя нашай арганізацыі і з нагоды 30-годдзя Таварыства Беларускай Мовы.

Па словах кіраўніка гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Вітаўта Парфёненкі, за апошнія 10 год каля 200 гарадзенскіх сем’яў аддалі сваіх дзетак выхоўвацца па беларуску ў садках і беларускіх класах у школах гораду.

Беларускае Радыё Рацыя