Гародня: парушэнняў заканадаўства – вялікая колькасць



Незалежныя назіральнікі ад кампаніі “Права выбару”, што назіраюць за мясцовымі выбарамі ў гарадзенскай Альшанцы фіксуюць вялікую колькасць парушэнняў выбарчага заканадаўства.

Пра адметнасці назірання на гэтай акрузе Гародні распавядае кіраўнік кампаніі “Права выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка:

– Што датычыцца Альшанскай акругі №13, то першае, з чым мы сутыкнуліся, гэта закідванне бюлетэняў, ці накрутка галасоў, таму што ў першы дзень на ўчастку 105 было зафіксавана на 30% больш галасоў, чым зафіксавалі назіральнікі. Другое парушэнне – гэта невядомыя заявы, якія раздаюць сябры камсіі праўладным назіральнікам. Па-першае, тут парушэнне артыкула 44 Выбарчага кодэкса. Сябры камсіі яўна перавышаюць свае паўнамоцтвы. Па-другое, сябры камісіі фактычна ціснуць на назіральнікаў, у тым ліку і на незалежных.

Апроч ціску праз падпісанне невядомых папераў назіральнікі канстатуюць і іншыя парушэнні заканадаўства аб выбарах.

– Мы добра разумеем, што такое вось такія заклееныя паперкамі памяшканні… Гэтыя паперкі лёгка адклеіць, потым прыклеіць зноў, таму мы не можам казаць, што заканадаўства выконваецца.

– У прынцыпе на нашым участке ўсё даволі спакойна, адзінае што, прыходзяць незразумелыя людзі, нібыта назіральнікі ад іншых арганізацыяў, адразу пішуць падзяку, пабыўшы на ўчастку няшмат часу, нехта – некалькі хвілін, нехта – пару гадзін. Каб цэлы дзень сядзець і назіраць, такога няма, але пішуць падзякі.

Альшанская выбарчая акруга ў Гародні вылучаецца тым, што на ёй у дэпутаты ў гарадскі і абласны савет ідзе кіраўнік БХД па Гародні Яўген Дудкін і ўлады робяць усе магчымыя крокі, каб гэты кандыдат не атрымаў перамогу. 

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя