Гародня: Марш смелых „Я выходжу”



Ля Фарнага касцёла і помніка Фары Вітаўта, дзе знаходзяцца мемарыялы памяці Рамана Бандарэнкі, камунальнікі пад наглядам міліцыі пачалі прыбіраць лампадкі і кветкі.

* * * 

14.50. Сквер, дзе знаходзіцца народны мемарыял, абгарадзілі, сілавікі адціснулі адтуль людзей.

Некалькі дзясяткаў чалавек знаходзяцца ля Фарнага касцёла. Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць іх, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі працягваюць стаяць.

* * * 

Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх Андрэй Ломаў (Hrodna.life), Яўген Бузук (фатограф) і Міхаіл Кунцэвіч (autogrodno.by).

Фота: t.me/hrodnalife

* * * 

Людзі пасля разгону і затрыманняў вяртаюцца да Фары Вітаўта. Некаторыя шпацыруюць па цэнтры горада. 

Па горадзе ходзяць узброеныя стрэльбамі байцы без апазнавальных знакаў.

* * * 

На вуліцы Савецкай, праз якую людзі спрабавалі рушыць калонай, пачаліся затрыманні.

Фота: Hrodna.life

13.00. Колькасць людзей павялічваецца, каля помніка Фары Вітаўта ўжо каля 500 чалавек.

* * * 

На Альшанку ўжо прыехалі супрацоўнікі ў міліцэйскіх бусах. А на Савецкай плошчы ля мемарыялу Раману Бандарэнку колькасць людзей павялічваецца.

* * * 

Савецкая плошча перакрытая, каля Фарнага касцёла дзяжураць два аўтазакі.

Некалькі соцень чалавек стаяць каля помніка Фары Вітаўта. Сюды – да народнага мемарыялу Раману Бандарэнку – людзі працягваюць несці кветкі і знічы.

Центр гораду перакрыты, на кожным куце ў дварах цэнтру дзяжураць міліцэйскія машыны, а таксама вялікая колькасць аўтазакаў.

Затрыманняў пакуль не было. 

Гарадзенская Альшанка выйшла у „ланцуг памяці”. Некалькі дзесяткаў чалавек сталі са сцягамі на самым „баявым” раёне гораду. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: Сяргея Апановіча