Гародня: перадачы для Дзяніса Рудзевіча



Сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай перадалі перадачы для Дзяніса Рудзевіча, лідскага блогера, якога незаконна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту 13 ліпеня.

Дзяніс Рудзевіч

Распавядае адзін з актывістаў, што перадаваў Дзянісу перадачу:

– Нас было чатыры чалавекі. Сабралі яму ўсё неабходнае. Штосьці з прадуктаў – гарбата, цукар, печыва, нейкія прысмакі, кілбаса. Усё прынялі. Перадалі яшчэ такія неабходныя рэчы – як мыла, зубная шчотка і паста. Усё ўзялі без праблем. Ніякіх пытанняў не задавалі. Мы спыталі, што ў яго са здароўем. У прынцыпе ўсё з ім нармальна, але мы ўдакладнілі, што ў яго ёсць праблемы з сэрцам. Чалавек, які прымаў перадачу, сказаў, што спытае, ці патрэбныя нейкія лекі, і сказаў, каб заўтра патэлефанавалі, ён адкажа, ці трэба яму яшчэ штосьці дадаткова.

Дзяніса Рудзевіча затрымалі ў Гародні 13 ліпеня людзі ў цывільным, калі хлопец выходзіў з суда над актывістамі Юліей Карначавай і Ежы Грыгенчам. Суд над Дзянісам Рудзевічам адбыўся ў РАУСе, каб яго сябры і чытачы каналу “Ліда для жыцця” не змаглі трапіць на працэс і падтрымаць блогера.

Беларускае Радыё Рацыя