Гародня: прадказальны разгляд скаргі ў абласным судзе
Гарадзенскі абласны суд у асобе суддзі Уладзіміра Яўхуты не задаволіў скаргу аднаго з кіраўнікоў партыі БНФ Вадзіма Сранчукова на пастанову суддзі Кастрычніцкага раёну Гародні.
На думку Вадзіма Саранчукова, абласны суд – гэта фармальная інстанцыя:
– Абсалютна прагназаваны вынік. Ніякай адмены ад абласнога суду мы не чакалі, нягледзячы на ўсе аргументы, нягледзячы на абгрунтаванне таго, што сапраўды мой абавязак як грамадзяніна неадкладна ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах па абароне незалежнасці. Гэты абавязак на мяне ўскладзены Канстытуцыяй. Акрамя літары закона, ёсць таксама дух гэтага закона, і гэты дух як раз такі і абавязваў мяне да тых дзеянняў, якія я зрабіў.
Прадстаўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Віктар Сазонава здзіўлены тымі мерамі бяспекі, якія адбыліся з боку міліцыянтаў перед судовым паседжаннем.
– У людзей не вытрымліваюць нервы, і на мінулым судзе мы бачылі, што Мікалай Салянік ужо ў адчаі. Яго многа разоў у мінулым годзе судзілі, штрафавалі. Ён не дамогся ніякага перагляду ягонай справы ў абласных судах. І чалавек ідзе на крайнія меры. Ён звяртае на сябе ўвагу ўжо пратэстнымі рэчамі. І зразумела, у людзей усё больш будуць не вытрымліваць нервы. І ўсё больш суддзі будуць, як плотам, абагароджваць сябе ахоўнікамі. Але ж некалі і ў ахоўнікаў нервы не вытрымаюць.
Грамадскія актывісты з Гародні нагадваюць, што дапамагчы рублём рэпрэсаваным за акцыю 15 снежня можна праз адмысловую талаку на сайце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча