Гародня: прадстаўнікі АГП далучыліся да афіцыйнага святкавання
9 траўня ў Гародні адбывалася мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу – Дню Перамогі. Да ўскладання кветак далучыліся і прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Распавядае кіраўнік абласной структуры партыі Мікола Салянік:
– Я вырашыў зрабіць гэта. У мяне ў вайну загінуў дзед і два родныя дзядзькі. І я проста абавязаны ўшаноўваць памяць пра маіх родных.
Аднак падчас самога ўскладання кветак адбыўся інцыдэн з прадстаўнікамі гарадзенскага АМАПу, кажа Мікола Салянік:
– Спытаў, чаму вы не пускаеце нас, каб ускласці вянок. Ён сказаў, што патэлефануе. Я прапанаваў абшукаць нас. І сказаў, што калі вы знойдзеце бомбу ці гранату, то мы гатовыя адказваць. Ён, відаць, патэлефанаваў свайму кіраўніцтву, і нас праз некалькі хвілін прапусцілі.
На самым свяце былі ўскладанне кветак ад працоўных калектываў гораду, савецкія спевы, жаўнеры ў савецкіх строях. І ўсё гэта нагадвала святкаванне ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня