Гародня прапануе палякам медыцынскі турызм



Гарадзенская бальніца хуткай дапамогі запрашае жыхараў Падляшша на  медыцынскі турызм. У сувязі з бязвізавым рэжымам гарадзенская бальніца вырашыла рэкламаваць свае паслугі таксама сярод палякаў.

main1-php

На лячэнне ў Беларусь прыязджаюць грамадзяне больш чым з 70-ці краін свету: Расеі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Грузіі, Сірыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Кіпра, Емена і многіх іншых. Да гэтай пары жыхары Падляшша не наведвалі гарадзенскія бальніцы. Аднак, як спадзяецца прадстаўнік Бальніцы хуткай дапамогі ў Гародні Аляксандр Гаўрылік, гэтая тэндэнцыя зменіцца:

– Бальніца хуткай дапамогі з’яўляецца шматфункцыянальнай і выкліча вялікую цікавасць для палякаў. У нас прадстаўлены гінекалогія, нейрахірургія, уралогія, пластычная хірургія і шырокі спектр дыягнастычных паслуг. Хоць у Польшчы таксама развіта пластычная хірургія, аднак у Гародні гэта танней, і ў Польшчы не выплачваецца па стахоўцы кампенсацыя жыхарам.

Паводле прадстаўніка гарадзенскаяй бальніцы Аляксандра Гаўрыліка, кошт розных паслугаў на 30-40 адсоткаў таннейшы чым у польскіх спецыялістаў. З прапановай гарадзенскай бальніцы можна пазнаёміцца на сайце mrt-grodno.by.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота oldgrodno.by