Гародня: сітуацыя з каронавірусам



Гарадзенскі абласны інфекцыйны шпіталь з’яўляецца цэнтрам, куды з усёй вобласці адпраўляюцца хворыя на каронавірусную інфекцыю.

Пра сітуацыю з каронавірусам распавядае галоўны лекар гэтага шпіталя Сяргей Ціхановіч:

– Гарадзенская вобласць па колькасці інфікаваных на апошнім месцы ў Беларусі, то бок, у нас найменшая колькасць – у параўнанні з Менскай, Віцебскай і іншымі абласцямі. У нас 190 чалавек на ўчорашні дзень, якія заражаны каронавірусам. Калі браць іншыя вобласці, там, канешне, інфікаваных значна больш. У нас запоўнена першае аддзяленне, але ў нас яшчэ ёсць рэзерв для такіх пацыентаў. На сённяшні дзень у нас ляжыць 102 чалавекі.

На думку Сяргея Ціхановіча, шпіталь забяспечаны дэзінфікуючымі сродкамі, але трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей.

– Сітуацыя на сённяшні дзень у Гарадзенскай вобласці стабільная, яна крыху пагаршаецца, але не тымі тэмпамі, якія мы чакалі. Таму лавінападобнага паступлення пацыентаў у нас няма, але лабараторыі працуюць, і таму за кошт павелічэння колькасці тэстаў, канешне, павялічыцца і колькасць выяўленых пацыентаў. Сродкамі аховы мы забяспечаны цалкам, але мы павінны быць гатовымі да любога развіцця падзей.

Лекары канстатуюць, што сярод захварэўшых на каронавірус ёсць медычны персанал, прадстаўнікі праваахоўчых ворганаў, а таксама святары розных канфесій.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча.