Гародня: скаргу абласнога старшыні БНФ не задаволілі
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ, намесніка старшыні партыі Вадзіма Саранчукова.
Палітык абскарджваў вялікі штраф за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту:
– Згодна з працэдурай я абскардзіў рашэнне суда аб вынясенні мне штрафу за масавае мерапрыемства. Усё адбылося прадказальна, рашэнне абласны суд не адмяніў, прысуд пакінуў у сіле. Усе мае спасылкі на тое, што права грамадзянаў адстойваць сваё меркаванне з’яўляецца непарушным і гарантаваным Канстытуцыяй разумення ў суда не выклікала.
Палітык упэўнены ў кастытуцыйным праве грамадзян выказваць сваю пазіцыі рознымі спосабамі, у тым ліку і вулічнымі акцыямі.
Беларускае Радыё Рацыя
