Гародня: Старт0 прысвяцілі поспеху жанчын



У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася дыскусія праекту Старт0, якая мела назву “Як жанчыне рэалізаваць сябе”.

Пра асаблівасці такога праекту распавядае адзін з арганізатараў Андрэй Віктараў:

– Гэта канферэнцыя для тых, хто хоча нешта пачаць. Справа ў тым, што сёння вельмі актыўна развіваецца і навука, і розныя галіны бізнеса, і развіццё людзей па спецыяльнасцях. І складана чалавеку, які не разбіраецца ў другой спецыяльнасці, у яе перайсці. І атрымліваецца, што вельмі шмат неафітаў, то бок навічкоў, у розных галінах, але для іх адмысловыя мерапыемствы не праводзяцца.

Па словах журналісткі, рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік поспех жанчыны залежыць  ад яе самой.

– Калі гавораць пра жаночую рэалізацыю, то мне хацелася найперш сказаць, што жанчына мае паглядзець на сябе і падумаць, што яна сама ўласна хоча. Мне вельмі не падабаецца калі жанчыне навязваюць нейкія ролі, любыя ролі, ці ролю маці, ці ролю толькі жонкі, ці ролю толькі выканаўцы, ці ролю прыгажуні. Мне здаецца, што гэта чалавек, які мае права на выбар, на тое, каб быць большым, чым проста азначэнне пола ці гендэра.

Выступоўцамі на сустрэчы былі жанчыны, што прадстаўлялі розныя бакі жыцця Гародні ад журналістыкі да прыватнага тэатру, а сустрэча сабрала амаль 50 маладых гарадзенцаў. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча