Гародня: суд спыніў справу Мышкевіча
Суддзя суду Ленінскага раёну Гародні Казімір Сяргей спыніў справу грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча супраць гарвыканкама і савета дэпутатаў.
Свае рашэнне суддзя патлумачыла тым, што актывіст не паспеў з тэрмінамі абскарджэння адказу аблвыканкама, якое мусіла адбыцца на працягу месяца.
Анатоль Мышкевіч тлумачыць рашэнне суддзі:
– Суд пастанавіў спыніць разгляд справы, бо была пратэрмінавана падача скаргі. Я спрабаваў патлумачыць суду, што яна была пратэрмінавана ў сувязі з тым, што ў мяне супрацоўнікі міліцыі канфіскоўвалі лічбавыя носбіты інфармацыі на 2 месяцы для праверкі па адміністрацыйнай справе за плакат аб зніклых палітыках. Суд гэта не ўзяў да ўвагі. У прынцыпе, я не бачу праблемы. Заўтра будзе зноў накіраваны зварот у гарвыканкам. Будзе там абскарджаны. І праз месяц мы звернем усе паперы ў суд. І цяпер ніякага пратэрмінавання не будзе.
Анатоль Мышкевіч спадзяецца, што са зваротамі пра анлайн-трансляцыю паседжанняў савета дэпутатаў да гарадскіх уладаў звернуцца таксама і іншыя грамадскія актывісты Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя