Гародня: чарговае паседжанне па справе Банцэра доўжылася ўсяго 5 хвілін



У Гародні працягваецца працэс над прадстаўніком андэграўнду, музыкам гурта Mister X Ігарам Банцэрам, якога судзяць за вулічны перформанс.

У суд патрапіў яго сябра і музыка Аляксандр Кот:

– Паседжанне было вельмі кароткім. Ігар быў вельмі ўзрушаны, відаць, яму забаранялі размаўляць з той гучнасцю, з якой ён хацеў, ён быў эмацыйна ўзрушаны. І відаць, зразумеў, што нічога добрага сёння не будзе, таму што другі сведка, на якім настойвае па-ранейшаму пракурор, не з’явіўся. З раніцы ён не з’явіўся па сямейных абставінах, у абед было сказана, што прычыну ён не патлумачыў. Суддзя пастанавіла прымусова яго сёння даставіць у суд, але яго не даставілі. Прагучала пытанне, ці лічыць пракурор магчымым працягваць судовае следства без гэтага сведкі, але пракурор заявіў аб абавязковым апытанні гэтага сведкі.

„Сябры і знаёмыя вельмі перажываюць за Ігара і баяцца за яго жыццё,” – кажа Аляксандр Кот.

– Я баюся, што стан Ігара будзе адназначна не з лепшых, наколькі я ў курсе, магчымы праз тыдзень варыянт прымусовага кармлення. Не ведаю, як гэта ўсё будзе выконвацца. Сам учынак усе падтрымліваюць, каб неяк паспрабаваць данесці і патлумачыць, што нельга так, нельга судзіць чалавека за тое, што ён не рабіў. Асабліва па самым перформансе – ён пагадзіўся і прабачыўся, пацярпелы прэтэнзій не мае. Але пракурор настойвае, каб было апытанне.

Музыка Ігар Банцэр ужо з канца кастрычніка 2020 году знаходзіцца за кратамі. Пад час вулічных акцый у жніўні – кастрычніку 2020 гола яго неаднаразова затрымлівалі і ён правёў за кратамі 18 содняў.

Беларускае Радыё Рацыя