Гародня: сустрэча з CityDog.by



Прастора „Цэнтр гарадскога жыцця” ў Гародні стала месцам правядзення майстар-класа Ясі Каралевіч-Картэль, рэдактаркі часопіса CityDog.by, гарадскога часопіса з Менску, які апроч гарадскіх навінаў піша пра грамадзянскую актыўнасць.

На спатканні яна падзялілася з грамадзянскімі актывістамі Гародні парадамі супрацы актывістаў са СМІ:

– Тры асноўныя саветы, якія я заўсёды даю актывістам, быць больш прадстаўленымі ў медыя. Кожны актывіст, які займаецца нейкай сацыяльнай праблемай, калі хоча быць прадстаўленым і хоча, каб яго дзейнасць мяняла штосьці навокал,  павінен памятаць пра тое, што яму трэба ўзаемадзейнічаць з журналістамі. Гэта трэба мець старонку ў сеціве, на якой можна знайсці ўсю інфармацыю пра гэтыя ініцыятывы, актывістаў.  

На думку Юліі Каляды, кіраўнічкі арганізацыі “ВелаГродна”, такія сустрэчы вельмі карысныя для актывістаў:

– Мне, як прадстаўніцы грамадскага аб’яднання, вельмі важна правільна працаваць са СМІ. Бо дабіцца тых мэтаў, якія ставіць перад сабой наша арганізацыя, без супрацы са СМІ, без пастаяннай камунікацыі з імі, вельмі складана. Бо нягледзячы на нашу бюракаратычную месцамі працу за кампутарам, з паперамі і праектамі, данесці нашыя ідэі, думкі, мэты і задачы да нашай мэтавай аудыторыі, да раварыстаў, вельмі складана.

Масйстар-клас сабраў грамадскіх актывістаў і журналістаў не толькі з Гародні, а таксама са Слоніма, Рэчыцы і іншых гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня