Гародня – у топ-3 беларускіх гарадоў з самым брудным паветрам
Гародня замацавалася на трэцім месцы ў спісе гарадоў Беларусі з самым забруджаным паветрам, паведамляе vgr.by.
У той жа час у параўнанні з мінулым годам аб’ём выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў горадзе паменшыўся з 11 да 10 тысяч тон, паведамляе Белстат.
Традыцыйна спіс самых „брудных” гарадоў Беларусі ўзначальвае Наваполацк, дзе шкодных выкідаў больш амаль у 5 разоў (52 тысячы тон), на другім месцы Менск (23 тысячы тон), а чацвёртую пазіцыю заняў Новалукомль (8000 тон).
У цэлым у 2014 годзе ў Беларусі аб’ём выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц склаў 462,8 тысячы тон і павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 3,9%.
У Гарадзенскай вобласці рост склаў 10,5% – гэта другі паказчык у краіне.
Фота greengrodno.info