Гародня: у Вольгі Верамеенкі – гіпертанічны крыз



Вольга Верамеенка, якую гвалтоўна затрымалі 3-га чэрвеня пасля ператрусу ў краме “Адметнасць”, пасля выхаду з гарадзенскага ІЧУ адчувае сябе кепска. У яе падняўся ціск і прыйшлося выклікаць лекараў.

 

Кажа Вольга Верамеенка:

– Прыязджала хуткая дапамога, памералі ціск У мяне быў ціск 160-100. Зрабілі ўкол. Зараз трошку лепш. Але сказалі захоўваць спакой. Знаходзіцца дома. Лекі выпісалі.

Па словах Вольгі Верамеенкі, яе нават у такім крытычным стане здароўя спрабавалі выклікаць у міліцыю, каб яна падпісала нейкія паперы, што тычацца заведзенай на яе адміністрацыйнай справе аб нібыта пікетаванні ў краме “Адметнасць”.

Беларускае Радыё Рацыя