Гародня: валанцёры штодня дапамагаюць медыкам
Падчас каронавірусу гарадзенцы аб’ядноўваюцца ў валанцёрскі пачын, які ўжо складае больш за 400 добраахвотнікаў. Цэнтрам гэтай самадапамогі стаў Цэнтр гарадскога жыцця, які прадаставіў сваё памяшканне пад збор дэзінфікуючых сродкаў, масак, і месца збору шчыткоў для лекараў.
Пра дзеянні валанцёраў распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У Гародні аб’ядналіся валанцёрскія пачыны. Пачын ByCovid19 разам з камандай Avtogrodnoby сабралі каля 3000 рублёў на дапамогу гарадзенскім медыкам. Гэтым разам гарадзенцы сабралі больш за 3000 масак, 5000 бахіл для шпіталя хуткай дапамогі. Таксама былі надрукаваныя за некалькі дзён 3000 улётак з парадамі для сталых людзей як перажыць каронавірус. Ужо цягам бліжэйшых дзён яшчэ 2000 улётак будуць расклеены па вуліцах гораду. Гарадзенцы пачалі прыносіць тканіну, пачалі прыносіць грошы для вырабу масак, якія мусяць абараняць жыхароў гораду.
Беларускае Радыё Рацыя