Гародня: Валерый Юдзін вызвалены з ІЧУ (абноўлена)
Затрыманы раніцай 22 красавіка фатограф-фрылансар Валерый Юдзін гэтым вечарам вызвалены з ізалятара часовага ўтрымання. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 28 красавіка. Юдзін быў затрыманы па дарозе на працу, у ягоным аўтамабілі вісеў бел-чырвона-белы сцяжок.
* * *
Затрыманы гарадзенскі фатогаф-фрылансер Валер Юдзін, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно», пасля сутак затрымання так і не выйшаў з-за кратаў.
Пра лёс фатографа распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Цягам дня ў адным з судоў Гародні павінен быў адбыцца судовы працэс над гарадзенскім фатографам-фрылансерам Валерыем Юдзіным, якога затрымалі ўчора раніцай. Сёння цягам дня маці фатографа спрабавала дазнацца пра лёс сына ў гарадзенскім ІЧУ. Аднак пра тое, што будзе з сынам, ёй так і не паведамілі. Калі адбудзецца суд – невядома. Па законе, яго могуць пратрымаць 72 гадзіны і судзіць толькі ў панядзелак.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: hrodna.life