Гародня: затрыманне за нацыянальны сцяжок у машыне



У Гародні затрыманы Валер Юдзін, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага ён працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года вісеў на будынку аблвыканкама.

Пра затрыманне распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– У Гародні затрыманы вядомы фатограф-фрылансер Валер Юдзін. Гарадзенец выходзіў сёння зраніцы з хаты і, па словах яго жонкі, быў затрыманы трыма людзьмі ў цывільным. Яны чакалі Юдзіна ля выхада з пад’езда. Хацелі адвезці ў РАУС на ягонай машыне, ён адмовіўся. І цяпер яго трымаюць у Ленінскім РАУСе Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hrodna.life