Гародня: затрыманні на Маршы пенсіянераў (абноўлена)



Карэспандэнты БелаПАН у Гародні Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч, затрыманыя сёння днём „для праверкі дакументаў”, вызваленыя без складання пратаколаў. Яны асвятлялі пратэстную акцыю пенсіянераў у мясцовым парку Жылібера.

На такой самай падставе яны былі затрыманыя напярэдадні падчас Маршу гонару.

***

Прыкладна а 16 гадзіне на вуліцы Ажэшкі адбыліся затрыманні. Затрымана меркавана пяць чалавек. 

* * * 

У Гародні таксама адбываецца акцыя Марш пенсіянераў. Што адбываецца пад час акцыі распавядае наш журналіст Сяргей Апановіч.

 Каля сотні гарадзенскіх пенсіянераў таксама выйшлі на так званы Марш пенсіянераў. Яны рухаюцца невялікай калонай ад гарадзенскага парку Жылібера ў бок плошчы Леніна. Ужо з’явіліся першыя затрыманыя. Гэта журналісты, якія супрацоўнічаюць з БелаПАН – Сяргей Людкевіч і Марыся Харэвіч. Іх завезлі ў Ленінскі РАУС Гародні для праверкі дакументаў.

У Гародні ў парку імя Жылібера сабралася некалькі дзясяткаў пенсіянераў, якія спачатку сядзелі на лавачках каля фантана. Да прысутных бабуляў і дзядуляў падышлі двое міліцыянты, якія папярэдзілі пажылых людзей аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі пачалі абурацца, а праз нейкі час рушылі ў бок вуліцы Ажэшкі. У імправізаваным маршы ўдзельнічае каля ста чалавек, яны павярнулі на вуліцу Сацыялістычную, прайшоўшы каля будынка аблвыканкама, паведамляе tut.by.

Фота tut.by

Беларускае Радыё Рацыя