Гародня. Затрыманні па ўсім горадзе



Затрыманні ў Гародні адбываліся амаль усю ноч. Што адбывалася ў Гародні распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Па неафіцыйных дадзеных, у Гародні затрымана больш за 400 чалавек. Частка затрыманняў адбылася ўчора ўвечары. А яшчэ людзей затрымлівалі каля тэрытарыяльных камісій, каля невялікіх выбарчых участкаў. Міліцыя палявала па цэнтры Гародні да трэцяй ночы. Затрымлівалі таксама выпадковых людзей. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Гая, у будынку Ленінскага РАУС, а таксама частка затрыманых знаходзіцца ў гарадзенскай турме на вуліцы Кірава. Частку затрыманых ужо пачалі выпускаць. А таксама адбываюцца выязныя суды ў турме, у Кастрычніцкім РАУСе, і ў Ленінскім РАУСе на вуліцы Дубко.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Сяргея Апановіча