Гародня: затрыманых з ІЧУ вывезлі ў іншы горад
Гарадзенскі цэнтр ізаляцыі адміністрацыйных затрыманых вызвалілі. З Гародні пра тое, што рыхтуюцца да новых затрыманняў, распавядае Сяргей Апановіч:
– У Гародні Ізалятар часовага ўтрымання рыхтуецца да новых затрыманых. Усіх тых, хто сядзеў ранней за кратамі, у тым ліку сябру АГП Ежы Грыгенчу, вывезлі з Гародні ў Слонім. І цяпер яны знаходзяцца ў Слонімскім ІЧУ. Пра гэта стала вядома актывістам грамадскіх арганізацый, якія жывуць у Слоніме. Цяпер там знаходзіцца каля 30 затрыманых, якіх раней утрымлівалі ў Гарадзенскім ІЧУ.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
