Гародня: жаночы ланцуг у Парку Жылібера
Некалькі соцень дзяўчат выйшлі ў жывы ланцуг каля гарадзенскага Парку Жылібера. Большасць з іх выступае за мірныя перамены і прызнанне змены ўлады мірным шляхам.
Што кажуць дзяўчаты ў гэтым ланцугу, што расцягнуўся на пару соцень метраў:
– Таму што надакучыла, хочацца пераменаў, новага хочацца. Хопіць ужо застой цярпець. Усім надакучыла маўчаць.
– Нам хочацца сумленнасці і справядлівасці, Нам хочацца сумленных і справядлівых выбараў.
– Прыйшла сюды, каб сказаць, што мы за мір. Мы не хочам вайны, мы проста хочам сумленных выбараў і каб былі ўлічаныя нашы галасы. Мы не хочам вайны і не хочам пацярпелых.
– Выказаць свой масавы пратэст.
– Падтрымаць дзяўчат.
РР: Ці патрэбныя такія мірныя акцыі ў горадзе?
– Канешне, патрэбныя. Нам не трэба здавацца. Нам трэба паказаць, што мы ёсць. Нас мала, як у песні спяваецца, але не баяцца – нам галоўнае.
Дзяўчаты трымаюць у руках кветкі, валанцёры прывозяць ваду, аўтамабілісты ўключаюць музыку ці падаюць сігналы. Акцыя ўжо цягнецца некалькі гадзін і праходзіць без затрыманняў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргея Апановіча