Гародню і наваколлі за выходныя наведалі каля 3 тыс. замежнікаў
У Гародні новы турыстычны рэкорд: горад і наваколлі за выходныя наведалі каля 3 тыс. іншаземцаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.
Прычым, каля 2 тыс. скарысталіся правам уехаць на тэрыторыю парка „Аўгустоўскі канал”, у які ўключаны і абласны цэнтр, без візы.
Нагадаем таксама, што з 29 красавіка пачаў працу сезонны пункт пропуску „Лясная-Рудаўка” на беларуска-польскай мяжы на Аўгустоўскім канале. З гэтага года скарыстацца ім могуць не толькі турысты-воднікі, але і тыя, хто падарожнічае на ровары або пешшу.
Фота sb.by