Гародню ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў



У першыя безвізавыя выходныя Гародню наведалі 39 замежных турыстаў. Такія звесткі агучалі сёння ў час аператыўнай нарады ў Гарадзенскім абласным выканкаме, паведамляе Белта.

e62fa2e317fbc4cbb559f9432ad82e2f

У прыватнасці, скарысталіся бязвізавым рэжымам у рэгіёне «Аўгустоўскага канала» турысты з Польшчы, Літвы і Гішпаніі. Агулам зараз зарэгістраваліся для атрымання дазволу на бязвізавы ўезд у тураператараў яшчэ больш за 70 замежнікаў.

Ужо выявіліся і першыя складанасці. Гэта недастатковасць інфармацыі для турыстаў у межах Гародні – кіраўнік вобласці Уладзімір Краўцоў даручыў змяніць сітуацыю да вясны, калі чакаецца больш актыўны паток турыстаў.

Фота belaruspartisan.org