„Гавары праўду” маніторыць сітуацыю з каронавірусам
Ці хапае ў аптэках масак і антысептыкаў, наколькі інфармацыя па COVID-19 у рэгіёне празрыстая.
Такія пытанні высвятляюць у межах маніторынгу сітуацыі з каронавірусам працягваюць у Берасці прадстаўнікі грамадскага аб’яднання „Гавары праўду”, распавёў кіраўнік гарадской арганізацыі Аляксандр Пась:
– Мы маніторым сітуацыю каб разумець, якая сітуацыя з каронавірусам у нашай краіне. Мы па-ранейшаму лічым, што Міністэрства аховы здароўя дае непраўдзівыя дадзеныя людзям. На дадзены момант сітуацыя з каронавірусам трохі палепшылася ў краіне, вялікай колькасці захворванняў няма, як было, аднак вельмі шмат людзей па-ранейшаму знаходзіцца ў стацыянарах.
Як адзначыў Аляксандр Пась, у грамадскім аб’яднанні таксама існуе валанцёрская дапамога. Таксама, калі ёсць магчымасць, уразлівым групам насельніцтва ў час каронавіруса аказваецца падтрымка ў набыцці сродкаў гігіены.
Беларускае Радыё Рацыя