Газета «Intex-press» вярнулася ў шапікі



Упершыню за апошнія 11 гадоў баранавіцкая незалежная газета «Intex-press» патрапіла на прылаўкі Белсаюздрука, паведамляе baj.by.

 

Прыгадаем, што ў лютым рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы спіс дзевяці выданняў, якія ня могуць трапіць у дзяржаўную сетку распаўсюду. Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ. Тыя, хто звярнуўся ў дзсяржаўныя сістэмы распаўсюды, сапраўды атрымалі станоўчыя адказы ўпершыню за шмат гадоў. А гэта “Борисовские новости”, «Свободные новости» «Газета Слонімская» і «Новы Час».