Газета “Новы Час” папрасіла дапамогі чытачоў



Незалежная штотыднёвая газета і інтэрнэт-выданне «Новы час» звярнулася да чытачоў па фінансавую дапамогу, бо сабекошт выдання газеты перавышае цану, за якую газету прадаюць.

Праз пандэмію і пагаршэнне эканамічнага становішча продажы газеты зменшыліся, рэкламныя даходы ўпалі, а цэны на паслугі дзяржаўных і прыватных структур выраслі. Праз гэта ўтварылася запазычанасць за паслугі друкарні.

Газета просіць неабыякавых людзей ахвяраваць ёй грошы, каб сплаціць запазычанасць, якой набралася ўжо 4000 рублёў.

Газета «Новы Час» заснаваная Таварыствам беларускай мовы ў 2002 годзе. Адно з нешматлікіх агульнарэспубліканскіх выданняў на беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.by