“Газета Слонімская” адзначыла 1000-ы нумар на прыватным падворку
Замест цэнтру горада – у прыватны панадворак. Незалежнае рэгіянальнае выданне “Газета Слонімскай” святочнае мерапрыемства (рэкламную акцыю) з нагоды выхаду 1000-га нумара праводзіла не ў скверы ў цэнтры горада, а больш лакальна, – паведаміў у нашым эфіры галоўны рэдактар і выдавец “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук. Правесці мерапрыемства не дазволілі улады.
– Загадзя падалі заяўку ў райвыканкам, каб нам дазволілі правесці мерапрыемства – нашу рэкламную акцыю ў цэнтры горада. Аднак, на вялікі жаль, нам адмовілі ў правядзенні гэтага мерапрыемства. І таму вырашылі правесці на прыватным падворку. Мы рэгіянальная газета, мы рабілі тое, што і павінны рабіць – выдаваць газету, скажам так, на добрым прафесійным узроўні. Як гэта ў нас атрымалася – няхай пра гэта гавораць наш чытач і нашы рэкламадаўцы.
Падчас мерапрыества 33 слонімцы сталі пераможцамі ў конкурсах і віктарынах і атрымалі памятныя падарункі. Грошы, сабраныя падчас акцыі (можна было купіць свежы выпуск газеты), пойдуць на лячэнне хворай дзяўчынкі.
Рэдакцыя „Газеты Слонімскай”.
Цалкам гутарка з Віктарам Валадашчуком у гукавым файле
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя