Газеце “Народная Воля” споўнілася 25 гадоў
Газеце “Народная Воля” споўнілася 25 гадоў. Першы нумар газеты выйшаў 11 ліпеня 1995 года.
Заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч напісаў з гэтай нагоды юбілейны ліст: “Народная Воля» была і застаецца вернай свайму галоўнаму прынцыпу — служыць Беларусі, а не нейкім кланам, асобным палітычным гуртаванням, фінансавым магнатам, розным прайдзісветам і балаболам. Для яе няма закрытых тэм, як і недакранальных асоб. На яе старонках знаходзіць гарачую падтрымку ўсё тое, што спрыяе няспыннаму развіццю роднай Беларусі, услаўленню яе гістарычнага шляху, адраджэнню нацыянальна-культурнай спадчыны”, – піша Іосіф Сярэдзіч. І завяршае свой ліст наступнымі словамі: “Віншую супрацоўнікаў рэдакцыі, актыўных няштатных аўтараў і ўсіх-усіх чытачоў “Народнай Волі” з яе слаўным юбілеем! Жыве “Народная Воля”! Жыве Беларусь!”
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Уладзь Грыдзін