Гей-скандал у раённым аддзяленні Следчага камітэта



Пра скандал з геямі ўжо тыдзень у сваіх кабінетах гутараць і абмяркоўваюць вертыкальшчыкі Гарадзеншчыны. Бо такога яшчэ ў гісторыі раённых адзяленняў Следчага камітэта Беларусі не было.

У скандал апынуліся замяшанымі супрацоўнікі Лідскага раённага аддзялення Следчага камітэта. Сексуальная арыентацыя – асабістая справа кожнага чалавека. Праблема ў тым, што супрацоўнікаў Следчага камітэту засталі зусім не за працай проста ў кабінеце.

Скандал з геямі-следчымі дайшоў да Аляксандра Лукашэнкі. Ён тыдзень таму з-за гэтага ўчынку хутка звольніў начальніка Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці генерал-маёра Іосіфа Леанко. Пакінулі сваю працу ў Лідзе і некалькі супрацоўнікаў-геяў Следчага камітэта. Расследаванні па гэтым факце працягваюцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда