Генадзь Фядыніч: Прысуд па справе РЭП разгледзяць у ААН
Як вядома, лідараў незалежнага беларускага прафсаюзу Работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Cуд Савецкага раёну Менску прызначыў абодвум фігурантам крымінальнае справы па 4 гады «хатняй хіміі». Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд без зменаў.
Цяпер ужо экс-старшыня РЭП Генадзь Фядыніч распавёў у этэры Радыё Рацыя, як збіраецца абскарджваць судовы вырак далей:
– Ёсць мажлівасць, каб праз старшыню гарадскога суда, або ў Вярхоўны суд… Мы таксама рыхтуем дакументы ў Камітэт па правах чалавека ААН… Я скажу, што буду жывым дапаможнікам выконваць абавязкі старшыні прафсаюза, таму што мне далім пасаду дарадчык-кансультант з даволі шырокімі паўнамоцтвамі. Калі ўлада разлічвала такім чынам “стрыножыць” гэты прафсаюз, то ў мяне зараз будзе яшчэ больш магчымасцяў ісці да людзей.
Абавязкі старшыні РЭП да 2020 году будзе выконваць ранейшая намесьніца Фядыніча Зінаіда Міхнюк.
Праваабаронцы і міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі лічаць справу і прысуд супраць лідараў незалежнага прафсаюзу палітычнымі.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя