Генадзь Фядыніч прызнаны “Рыцарам году”
Прэмію “Рыцар года: з прыўзнятым забралам” атрымаў старшыня Незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч.
Прэмію заснавала Грамадскае аб’яднанне імя Юрыя Захаранкі “Абаронцы Айчыны” ў 2005 годзе. «Атрымаць прэмію імя такога чалавека, як Юрый Захаранка, з’яўляецца вялікім гонарам», – кажа сёлетні лаўрэат:
– Гэта ўзнагарода імя Юрыя Захаранкі. Ён – чалавек-сімвал, чалавек-сумленне. Гэта ўзнагарода для ўсёй нашай каманды, якая працавала, працуе і, спадзяюся, будзе працаваць і далей.
Прэмія імя Юрыя Захаранкі прысуджаецца за праявы смеласці, волі і самаахвярнасці ў барацьбе за адраджэнне свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Раней яе атрымлівалі журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы, якія маюць досвед вайсковай службы.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Беларуская Праўда