Генадзю Мажэйку амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА
Галоўны рэдактар расейскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін распавёў, што журналісту Генадзю Мажэйку амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА.
«Нашага журналіста затрымлівалі альбо 30 верасня, альбо 1 кастрычніка. З таго часу ніхто з ім не размаўляў, далей як у фільме „Жалезная маска”, з ім не размаўлялі ні адвакаты, ні бацькі», — сказаў Сунгоркін. Усе пасылкі, адпраўленыя маці ў СІЗА, былі вернуты. Нават вярнулі частку лекаў, якія перадала маці, хаця ў журналіста ёсць шэраг захворванняў. І так справа не толькі з Генадзем Мажэйкам, але і з іншымі дзвюма сотнямі затрыманых за каментаванне «справы Зэльцэра».
