“Гендар у беларускіх медыя”



“Гендар у беларускіх медыя” –  прэзентацыя даследавання, дыскусія і трэнінг па гендарнай адчувальнасці ў СМІ адбыліся ў Глыбокім. Эксперт са Швецыі Жазэфіна Якабсан распавяла мясцовым журналістам і грамадскім актывістам пра праблемы роўнасці палоў і звярнула ўвагу на этычныя нормы мовы журналістаў пры стварэнні матэрыялаў. Таксама яна зазначыла, што ў беларускіх медыя адбылася фемінізацыя, жанчын там працуе ўжо больш за 70 адсоткаў. Адзначыла і тое, што Беларусь з’яўляецца краінай з высокім узроўнем гендарнай роўнасці, але з нізкім індэксам свабоды слова.

Паводле журналісткі і праваабаронцы з Глыбокага Ганны Мартыноўскай, такія сустрэчы падвышаюць журналісцкі досвед і прыносяць карысць.

– Даволі цікавы семінар, сустрэча з журналістам са Швецыі. Гэта было вельмі карысна. Заўсёды карысна адчуць розніцу, параўнаць. Чырвонай ніткай тут прайшла ідэя менавіта пра тое, што інфармацыя не павінна быць падзеленая на два нейкія лагеры: гэта інфармацыя для мужчын, а гэта – для жанчын.

Эксперт па пытаннях гендару Жазэфіна Якабсан таксама пазнаёміла прысутных з вынікамі глабальнага даследавання – GMMP (Global Media Monitoring Project), якое праводзілася ў 2015 годзе. Яно было накіраванае на асвятленне і аналіз роўнасці ў глабальнай навінавай прасторы.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтакрі