Генеральнае консульства Беларусі ў Гданьску будзе закрытае да 30 верасня
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Польшча) будзе закрытае да 30 верасня 2018 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 12 лютага 2018 года № 116.
Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці ўстановы.
Дакумент набывае моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Як раней паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, у 2018 годзе будуць скарочаныя некалькі беларускіх замежных устаноў. Паводле яго слоў, Беларусь закрые генконсульствы ў Адэсе, Гданьску і Мілане.
У Алматы да 1 сакавіка 2018 года будзе закрытае аддзяленне пасольства Беларусі ў Казахстане. Адпаведная пастанова Савета міністраў была падпісаная 30 студзеня 2018 года.
Пытанні аптымізацыі апарату МЗС абмяркоўваліся 18 студзеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Макеем. Як паведаміў міністр, цэнтральны апарат МЗС падчас аптымізацыі скарочаны прыкладна на траціну, замежных устаноў — на 15%. Паводле слоў Макея, будзе нададзена больш увагі працы ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі прыносіць большую аддачу.
belapan.by