Генеральны консул Аляксандр Берабеня пра малы памежны рух



Адсутнасць адпаведнай інфраструктуры на беларуска-польскай мяжы – галоўная прычына адтэрміноўкі ўвядзення малога памежнага руху. Так лічыць Генеральны консул Рэспублікі Беларусь ў Беластоку Аляксандр Берабеня:

– Не ведаю, калі ён будзе, але, калі будуць нейкія такія падставы, каб ён ужо быў. Трэба папрацаваць, каб інфраструктуру зрабіць. Трэба пакінуць працу і для другога генеральнага консула – хай папрацуе.

Пытанне адсутнасці малога памежнага руху перыядычна ўздымаецца польскімі палітыкамі з 2010-га году, калі былі завершаны ўсе фармальныя працэдуры. Для канчатковага ажыццяўлення малога памежнага руху паміж Польшчай і Беларуссю не хапае дыпламатычнай ноты аб гатоўнасці з Менску.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя