Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо амаль 13 тысяч беларусаў



Генетычныя пашпарты ўжо маюць амаль 13 тыс. беларусаў. Пра гэта паведаміла загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь доктар біялагічных навук Ірма Масэ.

Генетычны пашпарт выдаюць на аснове тэставання, якое дазваляе высветліць схільнасць арганізма да тых або іншых захворванняў, наладзіць іх прафілактыку або на ранняй стадыі развіцця спрагназаваць небяспечныя ўскладненні і правільна выбраць метады лячэння.

Генетычны пашпарт не прысуд, а кіраўніцтва да дзеяння, – падкрэсліла Ірма Масэ. – Калі мы выяўляем, напрыклад, высокую рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў, то для чалавека гэта магутны стымул перагледзець лад жыцця і адмовіцца ад шкодных звычак. Некаторыя нашы кліенты прызнаюцца, што за адзін дзень кінулі паліць, пачынаюць прытрымлівацца правілаў рацыянальнага харчавання, скідаюць вагу, павялічваюць рухальную актыўнасць.

minsknews.by