Генпракуратура афіцыйна пацвердзіла прыпыненне справы Бандарэнкі



Расследаванне крымінальнай справы па факце смерці ў лістападзе Рамана Бандарэнкі прыпыненае.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. «Расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі прыпынена на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з прычыны невызначэння асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага. У адпаведнасці з п. 1 ч. 2 ст. 247 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пасля прыпынення вытворчасці па справе прымаюцца меры па вызначэнні асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя