Генпракуратура пачала справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі
Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу, паведаміла Генпракуратура. Гэта здарылася больш чым праз тры месяцы пасля жорсткага збіцця актывіста, ад якога ён памёр у менскім шпіталі хуткай дапамогі 12 лістапада 2020 года. Паводле Генпракуратуры, справа заведзеная «па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць Бандарэнкі Рамана Ігаравіча». Прычым у паведамленні адзначана, што «датычнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычыненьня Бандарэнку Р. І. цялесных пашкоджаньняў ня выяўленая». Хаця раней паведамлялася, што траўмаваны Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі з траўмамі Цэнтральнага РУУС Менску.
Нагадаем, што 19 лютага пачнецца суд над журналісткай Tut.by Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным. Іх абвінавачваюць у «выдаванні медычнай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў». Нагодай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана не было алкаголю. Паводле афіцынай весріі, агучанай Лукашэнкам, Бандарэнка быў п’яны. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.
Беларускае Радыё Рацыя