Генпракуратура паведаміла пра прызнанне экстрэмісцкімі дзесяці тэлеграм-каналаў і чатаў
12 ліпеня Генеральная пракуратура паведаміла пра прызнанне экстрэмісцкімі дзесяці тэлеграм-каналаў і чатаў.
„Органамі пракуратуры прааналізаваныя размешчаныя ў чатах і каналах месенджара Telegram „Гродна для Жыцця new”, Hrodna.life, „Ашмяны для жыцця Чат”, „Іўе для жыцця”, „Кастрычніцкі 97%”, „Ангарская для жыцця”, „Чыжоўка для жыцця”, „Заводскі 97%”, „Мінск 97%” інфармацыйныя паведамленні.
„Судамі задаволеныя заявы пракурораў у поўным аб’ёме і дапушчаныя неадкладныя выкананні пастаноў, копіі якіх накіраваныя ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, што спрыяюць распаўсюджванню такіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, — адзначаецца ў рэлізе.
Hrodna.life — тэлеграм-канал аднайменнай гарадзенскай недзяржаўнай медыякампаніі. Яе журналісты стварылі новы ТК — „Гродна Like!”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org