Генпракуратура распачала новую крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай



Генпракуратура Беларусі распачала новую крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай за «заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»

«Устаноўлена, што падазроная, якая дзейнічае з іншымі неўстаноўленымі асобамі, запісала і размясціла на пляцоўках відэахостынгу YouTube і месэнджэра Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да здзяйснення акта тэрарызму і дыверсіі, здрадзе дзяржаве, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», — паведамляе ведамства.