Генпракурор: Ёсць сэнс падумаць пра ўвядзенне паняцця крымінальнай правіны
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк мяркуе, што неабходна падумаць пра ўвядзенне ў крымінальнае права паняцця крымінальнай правіны.
„Я лічу, што гэта заслугоўвае ўвагі, — сказаў ён журналістам 19 снежня. — Але нашы крымінолагі, крыміналісты яшчэ не прыйшлі да адзінага меркавання”.
Канюк звярнуў увагу на тое, што „ёсць малазначныя крымінальныя справы, якія з пункту гледжання права можна разглядаць не як злачынствы”.
„Калі чалавек робіць злачынства, у яго сур’ёзна змяняецца сацыяльны статус. І гэта на ўсё жыццё. Вось з гэтага пункту гледжання, можа быць, ёсць сэнс падумаць пра гэта”, — сказаў на заканчэнне генпракурор. БелаПАН