Георгій Рой: Мы робім крокі наперад да беларускай мовы



Артыкул з крытыкай на традыцыю беларускіх перакладаў для Цэркваў, якія маюць свае карэнні ў Візантыйскай літургічнай традыцыі, з’явіўся на сайце Гарадзенскай праваслаўнай епархіі. Яе аўтар пратаярэй Георгій Рой. Паводле аўтара, надыйшоў час выпрацаваць агульную багаслоўскую тэрміналогію для беларусаў, ці тых, хто карыстаецца ў набажэнствах беларускай мовай.

– Я лічу, што мы ўсё ж такі робім крокі наперад у пытанні выкарыстання беларускай мовы ў царкве, у распрацоўцы беларускамоўнай літургічнай і цалкам тэалагічнай тэрміналогіі. На якім этапе мы сёння знаходзімся? Мы як раз знаходзімся на этапе сцвярджэння нейкай тэрміналагічнай традыцыі. Той артыкул, які я падрыхтаваў – гэта як раз праца ў гэтым накірунку.

Сярод крытэраў, паводле айца Георгія Роя, найважнейшыя – гэта максімальная набліжанасць да арыгінальнага грэцкага тэксту, захаванне сувязі з царкоўна-славянскім тэкстам.

P1210135

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя