Георгі Рой: праблема ў Саборнасці царквы



Настаяцель гарадзенскага Свята-Пакроўскага сабору Георгі Рой лічыць, што праблема атрымання Томаса Украінскай праваслаўнай царквою – гэта праблема, у якой зараз апынулася увогуле Праваслаўная царква.

– Сітуацыя, у якой апынулася ўвогуле наша Праваслаўная царква, сусветная, саборная. Таму што гэтая сітуацыя выявіла вельмі сур’ёзныя праблемы. У жыцці Праваслаўнай царквы, можа некалькі дзесяцігоддзяў, можа некалькі стагоддзяў, назіраліся такія сімптомы. Гэтая сітуацыя ва Украіне выявіла сур’ёзную праблему – праблему адзінства праваслаўных цэркваў.  

Святар лічыць што гэтая праблема павінна вырашацца на адмысловым саборы, на якім збяруцца прадстаўнікі ўсіх праваслаўных цэркваў.

– Палітычныя чыннікі, напэўна, паўплывалі на тое, што мы бачым зараз ва Украіне. Гэта несумнеўна. Але Царква павінна быць Царквою. Аднак вырашаць гэтую царкоўную праблему будзе не палітыка. Вырашаць яе павінна сама Царква, саборная, сусветная Праваслаўная царкава. Таму я бачу што адзінае выйсце з гэтай супярэчлівай складанай сітуацыі – гэта калі прадстаўнікі ўсіх праваслаўных цэркваў збяруцца і абмяркуюць.

Папярэдні сабор праваслаўных цэркваў адбываўся ў 2016-м годзе на Крыце.

Беларускае Радыё Рацыя