Георгій Дмітрук: Неўзабаве пратэсты адновяцца ў рэгіёнах з новай сілай
Бліжэйшым часам ужо з новай сілай адновяцца пратэсты ў рэгіёнах. Людзям патрабаваўся час на тое, каб аднавіць свае псіхічныя і фізічныя сілы. У гэтым перакананы сустаршыня аргкамітэту па старэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгій Дмітрук. Палітык адзначыў, што ўлада ўжо ў сваю чаргу прызвычаілася да штотыднёвых пратэстаў:
– Я не думаю, што можна адназначна характарызаваць тое, што зараз адбываецца з пратэстамі. Думаю, што пратэсты набываюць новую форму, больш шырокую, больш сучасную. Улада прыстасавалася да тых пратэстаў, якія былі, і спрабуе эфектыўна працаваць па індывідуальнаму ціску на актывістаў. Я думаю, людзі штосьці прыдумаюць і памяняюць форму пратэсту.
Георгій Дмітрук перакананы, што асноўныя пратэсты павінны канцэнтравацца ў Менску. Але акцыі ў рэгіёнах могуць таксама стаць добрай дапамогай.
Беларускае Радыё Рацыя
