Георгій Рой больш не настаяцель Пакроўскага сабору ў Гародні
Праваслаўны святар Георгій Рой больш не настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Гародні. Ён вызвалены з гэтай царкоўнай пасады. Пра гэта стала вядома ўвечары 18 ліпеня. З пасады сакратара сабора зняты таксама айцец Анатоль (Ненартовіч).
айцец Георгий Рой
Пасля таго, як фактычна гвалтоўна з удзелам дзяржаўных уладаў мітрапалітам Веніямінам і яго атачэннем быў вызвалены з пасады епіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Уладыка Арцемій многія ўжо чакалі далейшых зменаў у кіраўніцтве гарадзенскімі праваслаўнымі прыходамі.
У той жа дзень акрамя Георгія Роя быў вызвалены з пасады настаяцеля гарадзенскай Дамовай царквы святога Мікалая Цудатворца на Архірэйскім падвор’і айцец Мікалай Гайдук.
айцец Мікалай Гайдук, фота з фэйсбуку святара
Абодва праваслаўныя святары маюць вялікі аўтарытэт сярод праваслаўных вернікаў і вядомыя сваёй прынцыповай хрысціянскай пазіцыяй і беларускамоўнымі набажэнствамі.
На афіцыйным сайце Гарадзенскай праваслаўнай епархіі пра гэтыя звальненні пакуль нічога не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя