Героя мема пра „памідоры са смятанай” зноў асудзілі
Анатоль Шалковіч, герой роліка МУС пра „памідоры са смятанай”, асуджаны на чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе mediazona.by.

Да гэтага ён правёў за кратамі 30 сутак (два прысуды па 15 сутак) і не выйшаў на волю.
65-гадовага Шалковіча затрымалі 11 лістапада. “Пакаяльнае” міліцэйскае відэа з мужчынам, дзе ён прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў, адразу стала вірусным.
