„Гэта наша агульная справа – бараніць Курапаты”



Актывісты горада Бяроза выказалі салідарнасць абаронцам Курапатаў раздачай улётак пра Курапаты і давядзеннем да гараджан інфармацыі пра вандалізм уладаў.

“Учынак ўладаў – гэта плявок не толькі на месца расстрэлаў бязвінных ахвяр, гэта плявок у душы жывым”, – кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – Таццяна Тарасевіч:

– На яго націснула Масква. Зараз гэты ціск вельмі адчуваецца на нас.

Галіна Кавалевіч:

– Гэта наша агульная справа. Трэба бараніць Курапаты. Знішчаць Курапаты і нас зусім знішчаць. Кэгэбісты маскоўскія і зараз баяцца гэтай праўды.

Амаль ніхто не адмаўляўся ад улётак, абсалютная бальшыня асудзіла ўчынак   улады па знясенні крыжоў:

– Гэта жах! Каму перашкаджалі гэтыя крыжы?

– У чым вінаватыя ахвяры, што па іх нават крыжы пазносілі? Гэта вялізны грэх.

– Чарговы вандалізм палітыкаў, Лукашэнкі, вынішчэнне памяці.

Паводле бярозаўчан, усяму беларускаму грамадству патрэбна публічна асудзіць вандалізм улады і запатрабаваць вярнуць  крыжы на месца.

Беларускае Радыё Рацыя